Фінляндыя можа выкарыстоўваць Узброеныя сілы для аховы дзяржмяжы

22 сентября 2015

Фінляндыя не выключае магчымасці выкарыстання Узброеных сіл для аховы дзяржмяжы на фоне вострага міграцыйнага крызісу ў Еўропе. Такі варыянт развіцця падзей дапускае міністр абароны краіны. У панядзелак аб гатоўнасці прымяніць армію супраць мігрантаў-нелегалаў заявілі ўлады Венгрыі. Вайскоўцы атрымалі магчымасць прымяняць гумовыя кулі і слёзатачывы газ. Сёння ў Бруселі пройдзе сустрэча міністраў унутраных спраў і юстыцыі краін Еўрасаюза. Яны паспрабуюць дамовіцца, колькі бежанцаў прыме ў сябе кожная краіна, а заўтра лідары краін ЕС, сярод якіх дагэтуль няма адзінства адносна таго, якім чынам пераадолець крызіс, збяруцца на нечарговы саміт.