Фільм "Анора" з расійскімі акцёрамі заваяваў Залатую пальмавую галіну Канскага фестывалю

26 мая 2024

У Францыі ўручаны ўзнагароды 77-га Канскага кінафестывалю.

Уладальнікам Залатой пальмавай галіны стала карціна "Анора" амерыканскага рэжысёра. Шон Бэйкер адзначыў, што ён працаваў з расійскімі акцёрамі і быў бы рады, каб вынік убачылі ў іх роднай краіне.

Другой па значнасці ўзнагароды - Гран-пры фестывалю - удастоілі драму індыйскай вытворчасці "Усё, што мы ўяўляем як святло" рэжысёра Паял Кападыя.

Лепшым рэжысёрам назвалі партугальца Мігеля Гамеша за фільм "Гранд-тур".

Іранскі рэжысёр Махамад Расулоф атрымаў спецпрыз журы за фільм "Насенне святога інжыра".