Фермеру прыйдзецца заплаціць 500 тысяч еўра за тое, што яго каровы затапталі турыстку

26 февраля 2019

Аўстрыйскаму фермеру прыйдзецца заплаціць амаль 500 тысяч еўра: яго каровы да смерці затапталі турыстку. Гэта здарылася ў Ціролі ў 2014 годзе. 45-гадовая немка, імя якой не называецца, пайшла ў паход па даліне Піністаль. Падарожнічала яна з сабакам. Каровы, відаць, запанікавалі, убачыўшы яго. Фермер сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ён усталёўваў папераджальныя знакі побач з пашай. Аднак суд палічыў, што гэтага недастаткова для бяспекі турыстаў.