Фермерскі бунт у Кішынёве: чаго патрабуюць аграрыі Малдовы

24 ноября 2023

Фермерскі бунт і начны пратэст у чаканні сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны. У Кішынёве аграрыі засталіся начаваць ля будынка ўрада. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, паліцыя перапісала нумары ўсіх трактароў на плошчы. Нагадаем, фермеры Малдовы патрабуюць забароны ўвозу пшаніцы, кукурузы і сланечніка з Украіны і мараторыя на штрафныя санкцыі па даўгах, а таксама павялічыць фінансавую дапамогу сектару, які пацярпеў ад засухі.