ФБР раскрыла маштабную карупцыйную схему пападання ў прэстыжныя амерыканскія ВНУ

13 марта 2019

Адразу дзве зоркі Галівуда - Лоры Лафлін і Фелісіці Хафман – сярод паўсотні бацькоў, якіх абвінавачваюць у даванні хабараў. Гэта пацвярджаюць дакументы, прадстаўленыя ў судзе Бостана. Афармлялі плацяжы як дабрачынныя ўзносы. Усяго бацькі выдаткавалі каля шасці з паловай мільёнаў долараў. Па карупцыйнай схеме, так бы мовіць, "здавалі іспыты", у прыватнасці, у Стэнфард, у Каліфарнійскі і Ельскі ўніверсітэты.