Штогадовы Сусветны эканамічны форум пачаўся ў швейцарскім Давосе

17 января 2017

Сустрэчу адкрыў старшыня Кітая Сі Цзіньпін. Ён заклікаў не адмаўляцца ад глабалізацыі сусветнай эканомікі і адаптавацца да яе. Галоўная ж тэма сходу - "Чуткае і адказнае лідарства". Падчас перамоў удзельнікі закрануць тэмы, якія цікавяць усіх, у прыватнасці, ЗША на чале з Дональдам Трампам і мінулы рэферэндум па аддзяленні Вялікабрытаніі ад Еўрасаюза. Падоўжыцца форум да канца тыдня, на галоўнай сцэне выступяць прадстаўнікі больш як з 70 краін.