Еўракамісія дазволіць краінам ЕС прадоўжыць кантроль на дзяржмежах

21 января 2017

Пра гэта піша нямецкая "Вельт" са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Бруселі. Восенню 2015-га, у разгар міграцыйнага крызісу, Германія ўвяла кантроль на мяжы з Аўстрыяй. Пасля гэта зрабілі іншыя дзяржавы ЕС.

Афіцыйна рашэнне аб чарговым падаўжэнні пагранкантролю павінна быць аб’яўлена ў канцы наступнага тыдня. Адзначым, Германія з'яўляецца самай папулярнай краінай у мігрантаў. У ФРГ накіраваныя больш чым дзве трэці ўсіх прашэнняў аб даванні сховішча ў Еўрасаюзе.