Еўракамісія распачала справу супраць Чэхіі, Польшчы і Венгрыі

14 июня 2017

Еўракамісія распачала справу супраць Чэхіі, Польшчы і Венгрыі праз адмову прымаць бежанцаў з Грэцыі і Італіі. Паводле пагаднення, якое было прынята ў 2015, усходнееўрапейскія краіны павінны былі размясціць у сябе да верасня гэтага года 120 000 мігрантаў, аднак не прынялі пакуль ніводнага.

Улады Венгрыі завуць апошнія падзеі вымагальніцтвам. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Конрад Шыманскі заявіў, што "гэтая працэдура толькі паглыбіць палітычную напружанасць унутры ЕС". А прэм'ер-міністр Чэхіі Багуслаў Саботка падкрэсліў, што сітуацыя з бяспекай у ЕС пагаршаецца, пры гэтым сістэма размеркавання бежанцаў не працуе.