Еўразійскі эканамічны форум праходзіць у Бішкеку

26 мая 2022
У Еўразійскага эканамічнага саюза ёсць усе шанцы ператварыцца ў геапалітычны полюс і заняць дамінуючую пазіцыю ва ўмовах глабальных змен! Такія заявы гучаць сёння на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Бішкеку, сталіца Кыргызстана стала яго пляцоўкай на правах старшыні ў ЕАЭС сёлета. 

Усе краіны еўразійскай "пяцёркі"  адчулі санкцыйны ўплыў. Але санкцыі не паўплывалі ні на мэту, ні на задачы саюза. А змена геапалітычнай карціны свету яшчэ больш падкрэслівае важнасць эканамічнай інтэграцыі. Узаемны гандаль у ЕАЭС расце, ідзе пераарыентацыя гандлёвых патокаў. Саюз здольны трансфармавацца ў буйны суб'ект сусветнай эканомікі. 

Сёння галоўная задача для "саюза пяці" ва ўмовах санкцый - выхад на новы ўзровень развіцця прамысловасці і аграпраму, імпартазамяшчэнне і наладжванне кааперацыйных сувязяў. Гуманітарныя аспекты супрацоўніцтва таксама на парадку форуму. У прыватнасці, сёння прагучала прапанова стварыць кінаакадэмію на прасторы саюза і заснаваць еўразійскі "Оскар".