Эвакуацыя на кінапаказе "Зорных войнаў" у Лос-Анджэлесе

18 декабря 2015

Сотні людзей эвакуіравалі з кінатэатра ў Лос-Анджэлесе падчас прэм'ернага паказу "Зорных войнаў". Прычына - пажарная трывога. Да месца здарэння прыбылі пажарныя каманды. Падчас разбору высветлілася, што хтосьці незнарок уключыў трывожную кнопку сірэны. Пазней кінатэатр зноў расчыніў дзверы для гледачоў. Нагадаем, сусветная прэм'ера новага 7-га эпізоду "Зорныя войны: Абуджэнне сілы" адбылася ў ЗША 14 снежня. Папярэдні продаж білетаў - сто мільёнаў, гэта ўжо рэкорд. На беларускія экраны фільм выйшаў напярэдадні.