Гэтага цуду чакалі сотні мільёнаў хрысціянаў па ўсім свеце

27 апреля 2019

У храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь. Гэтай падзеі па традыцыі папярэднічаюць шматгадзінныя малітвы вернікаў.

Цырымонія пачынаецца раніцай. Апоўдні ад Іерусалімскай патрыярхіі пачынаецца хрэсны ход. Ён завяршаецца перад уваходам у кувуклію, у якой павінен узгарэцца Жыватворны агонь. Яго Патрыярх Іерусалімскі Феафіл III сёння перадаў  паломнікам. Лічыцца, што ў першыя хвіліны святое полымя не абпальвае. Вернікі спецрэйсамі павезлі часцінку святыні ў свае краіны. Агонь будзе дастаўлены і ў Беларусь.