Эстонія прызнае ўсе вакцыны ад COVID-19

16 сентября 2021

Дэпартамент здароўя Эстоніі заявіў, што краіна прызнае ўсе вакцыны ад каранавіруса, у тым ліку не зарэгістраваныя ў ЕС. Афіцыйную інфармацыю на запыт атрымаў Талінскі ўніверсітэт. Праўда, ці ўваходзіць у пералік расійскі прэпарат "Спадарожнік V", крыніца не ўдакладніла.

Як вядома, СААЗ прыпыніла працэс адабрэння гэтай вакцыны нібыта з-за парушэнняў на адной з фабрык. У Эстоніі  шырока прымяняюцца прэпараты кампаній Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Johnson & Johnson.