Брытанскі прэм'ер просіць у Бруселя яшчэ часу на прыняцце рашэння па Брэксіце

3 апреля 2019

Брытанскі прэм'ер  Тэрэза Мэй  у тэлезвароце заявіла, што Лондану патрэбна  яшчэ адна адтэрміноўка выхаду краіны з ЕС. Раней парламент Злучанага Каралеўства тройчы адхіліў  урадавы праект пагаднення з Бруселем і двойчы - альтэрнатыўныя варыянты Брэксіту. Палатай абшчын  дата выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза была адкладзеная да 12 красавіка. Калі да гэтага дня Мэй не знойдзе выхад з тупіку,  адбудзецца так званы жорсткі   Брэксіт, гэта значыць выхад з ЕС без пагаднення. Гэта можа стаць катастрофай не толькі для брытанскай эканомікі, але і ўсяго Еўрасаюза.