Экстранная эвакуацыя ў Польшчы

14 августа 2018
Больш як дзве тысячы чалавек былі вымушаныя пакінуць курортны горад на ўзбярэжжы Балтыкі з-за снарадаў часоў Другой сусветнай вайны. Сапёры на дне мора знайшлі тры авіяцыйныя бомбы і два аб'екты невядомага паходжання. Як апынулася, гэта былі бетонна-цагляны якар і металалом. Бомбы - а вага кожнай 300 кілаграмаў - паднялі з мора і на спецыяльным грузавіку вывезлі на палігон для дэтанацыі.