Экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ў транзітнай зоне Шарамецьева

25 июня 2013

Фармальна расійскую мяжу ён не перасякаў і, хутчэй за ўсё, яшчэ не прыняў рашэнне, куды накіравацца далей. Пра гэта журналістам шэрагу інфармагенцтваў, якія ўжо трэція суткі дзяжураць у аэрапорце, на ўмовах ананімнасці паведаміў адзін з супрацоўнікаў службы бяспекі аэрапорта. Нагадаем, 24 чэрвеня чакалася, што Сноўдэн накіруецца ў Эквадор праз Кубу. Ён нават зарэгістраваўся на рэйс, але ў самалёце не з'явіўся. Сітуацыю са збеглым экс-супрацоўнікам ЦРУ сёння пракаменціраваў кіраўнік расійскага МЗСа Сяргей Лаўроў.