Эканоміка Францыі не далічылася ад 30 да 40 млрд еўра з-за адсутнасці турыстаў

10 августа 2020
Эканоміка Францыі з-за каранавіруса не далічылася ад 30 да 40 млрд еўра: у краіну не прыехалі гэтым летам турысты. У папярэднія гады менавіта замежныя госці забяспечвалі траціну прыбыткаў галіны. Змушанае закрыццё меж з-за пандэміі аднаўляецца толькі часткова. І ўлады разлічваюць, што трохі паправіць справы атрымаецца ў верасні: за кошт падарожнікаў з Бельгіі, Германіі, Італіі і Іспаніі. Нагадаем, у цэлым у свеце страты турыстычнай галіны ацэньваюцца гэтым летам 320 млрд долараў.