Дым ад лясных пажараў у Аўстраліі дасягнуў Мельбурна

20 декабря 2019
Дым ад лясных пажараў накрыў аўстралійскі Мельбурн. Смог распаўсюджваецца ў паўднёва-ўсходніх штатах з-за вельмі высокай тэмпературы паветра  (месцамі яна перавышае 40 градусаў). Горад знаходзіцца за 700 кіламетраў ад Сіднея, які  апошнім часам зацягнуты шчыльнай белай заслонай. На мінулым тыдні якасць паветра стала небяспечнай для жыцця. Вырасла колькасць  зваротаў з траўмамі верхніх дыхальных шляхоў. Лясныя пажары ахапілі паўночны  ўсход Аўстраліі ў сярэдзіне кастрычніка. За гэты час агонь знішчыў мільёны гектараў лесу, звыш 750 жылых дамоў. Загінулі 6 чалавек, больш за  30 атрымалі траўмы.