Дзве рысі сталі зоркамі сацыяльных сетак

22 мая 2018

З-за высвятлення адносін дзве рысі сталі зоркамі сацыяльных сетак. Лаянку дзікіх кошак на відэа знялі ў Канадзе. І хоць да бойкі справа так і не дайшла, у нейкі момант жывёліны пабадаліся, а адна з драпежніц нават замахнулася на другую.

Ролік стаў вірусным і набраў амаль сем мільёнаў праглядаў. Па здагадцы інтэрнэт-карыстальнікаў, жывёліны спрабавалі падзяліць тэрыторыю. Ніводная рысь не жадала ўступаць, і яны па чарзе апавяшчалі лес лямантамі.