Два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся на поўначы Італіі

29 марта 2019

Пацярпелі каля паўсотні чалавек. Саставы ўрэзаліся адзін у адзін у правінцыі Кома. На месцы аварыі працуюць медыкі і пажарнікі. Прычынай здарэння лічыцца адпраўленне аднаго з цягнікоў пад забараняльны сігнал семафора. Большай колькасці ахвяр удалося пазбегнуць дзякуючы нізкай хуткасці саставаў.