На двух кандыдатаў у прэзідэнты Украіны ноччу быў учынены напад

15 апреля 2014

Супярэчлівая інфармацыя прыходзіць сёння раніцай з украінскага Славянска. Агенцтва Інтэрфакс паведаміла са спасылкай на прадстаўніка гарадскіх сіл самаабароны, што ў раёне пасёлка Андрэеўка завязалася ўзброенае супрацьстаянне. Агонь адкрылі людзі ў чорнай форме, якія былі на машыне без апазнавальных знакаў. А ў кірунку Славянска, паводле звестак гэтай жа крыніцы, рухаюцца бэтээры. Між тым, адна з жыхарак горада абвергла для РІА Новости гэтую інфармацыю. Паводле яе звестак, зараз у Славянску і яго наваколлях усё спакойна. Ніякіх сутыкненняў няма.


Акрамя таго, на двух кандыдаты ў прэзідэнты Украіны сёння ноччу быў учынены напад. Як паведамляе агенцтва УНН, невядомыя ўзброеныя людзі заблакіравалі будынак тэлеканала ICTV, дзе раней выступаў кандыдат у прэзідэнты Украіны Алег Цароў. Пасля заканчэння эфіру, паводле звестак гэтага ж агенцтва, на Царова напаў агрэсіўны натоўп і збіў яго. Невядомыя таксама разбілі аўтамабіль Царова. Зараз народны дэпутат знаходзіцца ў цяжкім стане. Пра гэта заявіла яго прэс-служба на сваім сайце.


Паводле звестак украінскіх СМІ, іншага кандыдата ў прэзідэнты Украіны Міхаіла Добкіна аблілі зялёнкай і абсыпалі мукой. Пры гэтым экстрэмісты збілі памочнікаў кандыдата і разграмілі яго машыну. Ён таксама павінен быў прыняць удзел у здымках.