Дональда Трампа западозрылі ў дачыненні да падатковых махінацый у 90-х гадах

3 октября 2018
Выданне "Нью-Ёрк Таймс" апублікавала расследаванне, у якім гаворыцца, што тады будучы прэзідэнт ЗША дапамог сваім бацькам ухіліцца ад выплаты некаторых падаткаў і ў выніку атрымаў, пераважна ад бацькі, больш як чатырыста мільёнаў долараў. Прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс назвала гэты артыкул атакай на амерыканскага лідара. Паводле яе слоў, публікацыя ўводзіць у зман. Паміж тым матэрыялам ужо зацікавіліся падатковыя органы ЗША.