Дональд Трамп ізноў раскрытыкаваў амерыканскі тэлеканал СNN

8 ноября 2018

Чарговы скандал здарыўся падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнта ЗША са СМІ. Дональд Трамп ізноў раскрытыкаваў амерыканскі тэлеканал СNN. Пасля серыі пытанняў прэзідэнт ЗША публічна назваў тэлеканал ворагам народа, а яго вядучага Джыма Акосту грубіянам, абвінаваціўшы яго ў распаўсюджванні фальшывых навін.

Пасля сваркі памочніца Белага дома паспрабавала забраць у журналіста мікрафон. Рэпарцёр аказаў супраціўленне, а неўзабаве быў пазбаўлены акрэдытацыі. Кіраўніцтва тэлеканала асудзіла дзеянні адміністрацыі Трампа. Падтрымку журналісту выказала асацыяцыя карэспандэнтаў прэзідэнцкага пула ЗША, яна запатрабавала перагледзець рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі Акосты.