Дональд Трамп прапанаваў адмяніць галасаванне

28 октября 2016

Да выбараў у ЗША застаецца 11 дзён. А кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп прапанаваў адмяніць галасаванне і прызначыць яго кіраўніком Злучаных Штатаў. На выступленні ў штаце Агая ён заявіў, што перадвыбарную гонку трэба спыніць. Трамп абвінаваціў сваю апанентку Хілары Клінтан у вельмі дрэнным палітычным курсе і паведаміў, што ўся выбарная сістэма ЗША "з'яўляецца падстроенай і накіраванай супраць яго". Адзначым, згодна з апошнімі даследаваннямі, большасць грамадзян краіны хоча бачыць на пасадзе прэзідэнта дэмакрата Хілары Клінтан, а не рэспубліканца Трампа. Разрыў паміж рэйтынгамі дасягае 14%.