Дональд Трамп падвёў вынікі першых ста дзён свайго прэзідэнцтва

29 апреля 2017

Лідар Злучаных Штатаў падвёў вынікі першых ста дзён свайго прэзідэнцтва падчас эксклюзіўнага інтэрв'ю агенцтву "Рэйтэр". Трамп прызнаўся, што смуткуе па ранейшым жыцці. Паводле слоў амерыканскага лідара, ён усё яшчэ прызвычайваецца да кругласутачнай увагі з боку службы бяспекі да сваёй персоны і з гэтым звязаных абмежаванняў волі. Цытата: "Я пачуваюся, нібы ў кокане. З такой магутнай аховай нікуды нельга выйсці". Акрамя таго, Трамп паведаміў журналістам, што зараз у яго нашмат больш працы, чым раней.