Да канца дня могуць быць адмененыя санкцыі супраць Ірана

16 января 2016

З такой заявай выступіў кіраўнік МЗС ісламскай рэспублікі Махамад Джавад Зарыф. Зараз дыпламат знаходзіцца ў Вене. Там, як чакаецца, і будзе пастаўленая кропка ў пагадненні па іранскай ядзернай праграме. Дакумент, узгоднены Тэгеранам і шасцёркай пасрэднікаў у ліпені мінулага года, прадугледжвае скарачэнне Іранам колькасці абагачальных цэнтрыфуг і запасаў узбагачанага ўрану. Таксама ісламская рэспубліка абавязалася дэмантаваць корпус рэактара ў Араку. Усе гэтыя ўмовы былі выкананыя. Раней улады Ірана заяўлялі, што ў выпадку адмены санкцый краіна павялічыць экспарт нафты на ўжо насычаны сыравінай рынак. Гэта можа яшчэ больш негатыўна адбіцца на кошце чорнага золата.