Дэлегацыя Гуанчжоу наведала Мінск, каб азнаёміцца з падыходам да адукацыі і развіццём нацыянальных брэндаў

19 июня 2023

Беларускую сталіцу наведала кітайская дэлегацыя. Сустрэча з гасцямі з камерцыйнага цэнтра Паднябеснай Гуанчжоу прайшла ў Мінскім гарвыканкаме. Дэлегацыя таксама наведала адну з гімназій горада, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і гандлёвы цэнтр "Сталіца", каб азнаёміцца з падыходам да адукацыі і развіццём нацыянальных брэндаў.

Чжан Яцзэ, намеснік старшыні камітэта Народнай палітычнай кансультатыўнай рады Кітая ў Гуанчжоу:

Найважнейшыя для нас сферы - гэта адукацыя і культура. Таму мы спадзяёмся праз паляпшэнне адносін паміж урадамі развіваць іх.

Адносіны Мінска з Гуанчжоу актывізаваліся два гады таму. У цэлым у беларускай сталіцы цесныя стасункі з шасцю гарадамі Кітая, у тым ліку са сталіцай Пекінам.