Дэбаты ў ЗША наконт вольнага продажу зброі зараз весці не выпадае

4 октября 2017

Пра гэта заявіў Дональд Трамп. Словы амерыканскага лідара прагучалі на фоне расследавання найбуйнейшай у гісторыі ЗША бойні ў Лас-Вегасе, дзе Стывен Пэдак расстраляў наведвальнікаў фестывалю кантры-музыкі, забіў 59 чалавек і раніў звыш 500. Рыхтуючыся да злачынства, ён пранёс у свой гасцінічны нумар звыш 20 адзінак зброі. Страляніна вялася на працягу як мінімум 9 хвілін, пасля чаго Пэдак пакончыў з сабою. У штатах працягваецца жалоба. За захаванне свабоды нашэння зброі ў поўным аб'ёме выступаюць прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі, а таксама магутнае зброевае лобі.