Надзвычайнае здарэнне ў цэнтры Масквы

16 марта 2015

Напярэдадні позна вечарам загарэліся канструкцыі на званіцы Новадзявочага манастыра. Пацярпелых няма. На тушэнне агню спатрэбілася амаль тры гадзіны. Плошча ўзгарання склала 300 квадратных метраў. Паведамляецца, што званіца практычна не пацярпела. Паводле папярэдніх зветсак, пажар мог пачацца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Званіца Новадзявочага манастыра вышынёй 72 метры пабудавана ў канцы 17 стагоддзя. З мінулага года яна знаходзілася на рэканструкцыі.