Надзвычайнае здарэнне ў Нью-Ёрку. Прыватны верталёт упаў у раку Гудзон

16 мая 2019
Прыватны верталёт не даляцеў да ўзлётна-пасадачнай паласы на адным з гарадскіх пірсаў і ўпаў у раку Гудзон. На борце машыны ў гэты момант знаходзіўся толькі пілот. Яго выратавалі. Значных пашкоджанняў лётчык не атрымаў. Да месца аварыі аператыўна прыбылі паліцэйскія, а таксама супрацоўнікі ўпраўлення берагавой аховы. Машына пры аварыі амаль цалкам пагрузілася ў ваду. Дарэчы, яе ўжо дасталі з ракі.