Надзвычайнае здарэнне ў аўстралійскім Мельбурне

21 декабря 2017

Машына наехала на пешаходаў прама ў цэнтры горада. У выніку інцыдэнту пацярпелі сама меней 19 чалавек, 13 з іх былі дастаўлены ў бальніцу. Стан некаторых медыкі расцэньваюць як цяжкі. Паведамляецца, што аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, праехаўшы на чырвоны сігнал святлафора. Вадзіцель транспартнага сродку затрыманы. Таксама ў паліцэйскі ўчастак даставілі яшчэ аднаго чалавека. Праваахоўнікі назвалі наезд наўмысным і пачалі расследаванне.