НЗ у аэрапорце Балівіі

23 ноября 2018

У авіягавані горада Эль-Альта без папярэджання зрабіў экстранную пасадку перуанскі пасажырскі самалёт. Падчас цвёрдага прызямлення   ў лайнера ўзарваліся заднія шыны. Да ўзлётна-пасадачнай паласы былі накіраваныя пажарныя разлікі. Узгарання атрымалася пазбегнуць. Затым пад'ёмны кран адбуксіраваў паветранае судна ў бяспечнае месца. Ніхто са 127-мі пасажыраў і членаў экіпажа, якія знаходзілася на борце, не пацярпеў.