Надзвычайнае здарэнне ля варотаў рэзідэнцыі Лізаветы Другой у Лондане

4 февраля 2013
Невядомы паспрабаваў перарэзаць сабе горла насупраць Букінгемскага палаца. Мужчыну, які выхапіў нож з-пад курткі, акружыла паліцыя. Ёй прыйшлося ўжыць электрашокер, каб нейтралізаваць самазабойцу. Сведкамі гэтага здарэння сталі дзясяткі турыстаў, якія прыйшлі паглядзець на цырымонію змены ганаровай варты ля ўваходу ў палац. Брытанскія СМІ адзначаюць, што мужчына, верагодна, мае праблемы з псіхікай.