Надзвычайнае здарэнне адбылося на вышыні 150 метраў

13 июня 2013

Надзвычайнае здарэнне адбылося на вышыні 150 метраў. Будаўнічая люлька захраснула практычна на самым верху 46-павярховага будынка Херст-таўэр на Манхэтэне. Прычынай здарэння стала няспраўнасць цэнтральнага матора пад'ёмнага механізма. Пры гэтым два крайнія рухавікі працягвалі працаваць, з-за чаго платформа надламалася па цэнтры і пачала складвацца. Спачатку пажарныя спусцілі мыйшчыкам страховачныя тросы з даху. Затым выразалі побач са зламанай платформай частку шкляной сцяны і ўцягнулі рабочых у будынак.