Надзвычайнае здарэнне на поўначы нямецкай Баварыі

16 июня 2016

Непадалёк ад горада Вернека абвалілася частка моста, які будаваўся на аўтамагістралі А7, - гэта самая доўгая дарога ў Германіі, яе даўжыня - 962 кіламетры. Два чалавекі загінулі, шасцёра параненыя. Пакуль няясна, колькі засталося пад абломкамі. Усяго на ўчастку працавалі 20 дарожнікаў. Нядаўна пабудаваная секцыя моста даўжынёй 40 метраў абвалілася разам з каркасам і будаўнічымі лясамі. Руху па трасе A7 інцыдэнт не перашкодзіў, паколькі ён ідзе па старым мосце, але вакол сабраўся натоўп разявак.