НЗ на ажыўленай трасе ў ЗША

8 февраля 2019

Недалёка ад Філадэльфіі падчас руху загарэўся грузавік, які перавозіў каля 12-ці тысяч літраў паліва. Сур'ёзныя раненні атрымалі два чалавекі. Відавочцы публікуюць кадры вялізных слупоў чорнага дыму. НЗ заблакіравала ўчастак трасы ў абодвух кірунках. З-за моцнага ветру пажарныя доўга не маглі патушыць полымя.