Колькасць ахвяраў пажару на нафтабазе пад Кіевам вырасла да пяці чалавек

12 июня 2015

Пацярпелых - 20. Як заявіў кіраўнік Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны Мікалай Чачоткін, ліквідацыя ачагоў узгарання завяршылася. Застаюцца пытанні з адпампоўкай паліва. Раней на нафтабазу былі адпраўленыя пажарныя танкі. Як кажуць кіяўляне, шматметровы слуп агню і дыму было відаць з балконаў дамоў. Папярэдне шкода ад пажару ацэньваецца на два мільёны долараў. Нагадаем, нафтабаза пад Кіевам загарэлася ўвечар 8 чэрвеня.