Колькасць ахвяр ДТЗ у Балгарыі ўзрасла да 17 чалавек

27 августа 2018

Пракуратура прад'явіла абвінавачанне вадзіцелю аўтобуса ў перавышэнні хуткасці. Аварыя здарылася ў суботу. Машына з пенсіянерамі ўрэзалася ў тры легкавушкі, прабіла дарожную агароджу і ўпала з 20-метровага абрыву. Сёння ў Балгарыі нацыянальная жалоба. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні балгарскаму лідару Румену Радэву, родным і блізкім загінуўшых.