Клуб "Маржы сталіцы" адкрыў купальны сезон-2021

12 января 2021

Тэрапія ледзяной вадой. Мінскія маржы адкрылі зімовы купальны сезон 2021. Некалькі дзясяткаў аматараў загартоўвацца ў палонцы традыцыйна збіраюцца каля водных артэрый сталіцы. Сярод удзельнікаў клуба - людзі розных прафесій і ўзростаў - тыя, хто даўно займаецца зімовым плаваннем, а таксама і пачаткоўцы, якія адважыліся нырнуць у палонку ўпершыню.

У клубе "Маржы сталіцы" - каля сотні чалавек. Самым юным удзельнікам - усяго 5 гадоў, самым старэйшым - за 70. Колькасць аматараў зімовага плавання пастаянна павялічваецца. Падчас ледзяной тэрапіі нельга забываць і пра бяспеку. Побач заўсёды дзяжураць ратавальнікі і ўрачы.

Наперадзе - асаблівы рытуал - Вадохрышчанскае апусканне. Таму ідзе актыўная падрыхтоўка. Паводле прагнозаў, у гэтую нядзелю на Цнянскім вадасховішчы збяруцца некалькі соцень чалавек. У праграме - спаборніцтвы плыўцоў і, вядома, апусканне ў палонку.