Колькасць загінуўшых у выніку землетрасення на інданезійскіх астравах Ламбок і Балі ўзрасла да 142 чалавек

6 августа 2018
Больш за 200 атрымалі раненні. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. З небяспечных раёнаў эвакуіравана звыш 10 тысяч чалавек, 1200 з іх турысты. Улады заклікаюць насельніцтва не паддавацца паніцы і захоўваць спакой. Адсочвае становішча і пасольства нашай краіны. Сярод ахвяр землетрасення ў Інданезіі беларусаў няма.