Ратавальнікам удалося знайсці яшчэ тры буйныя аб'екты боінга з Інданезіі, што ўпаў у мора

1 ноября 2018

Інданезійскія ратавальнікі плануюць у найбліжэйшы час назваць прычыну крушэння авіялайнера кампаніі "Лаян Эйр". Сёння раніцай яны паднялі на паверхню чорную скрыню самалёта, што ўпаў у Яванскае мора. Вадалазы вялі пошукі на глыбіні да 40 метраў. Таксама ўдалося знайсці тры буйныя аб'екты. Мяркуючы па ўсім, гэта часткі корпуса машыны. Нагадаем, "Боінг-737" разбіўся 29 кастрычніка пры вылеце з Джакарты. На яго борце знаходзіліся 189 чалавек. Усе яны загінулі.