Чарнагорыя ўступае ў НАТА

2 декабря 2015

Гэтая балканская дзяржава можа стаць дваццаць дзявятым членам арганізацыі. Міністры замежных спраў краін Паўночнаатлантычнага альянсу дамовіліся наконт пачатку адпаведных перамоў. Калі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў НАТА адобраць гэтае запрашэнне, то гэта стане рашэннем гістарычным, адзначае Генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг. На думку экспертаў, дыскусіі і ратыфікацыя выніковых дакументаў зоймуць амаль паўтара года. Між тым, паводле звестак сацапытанняў, такое рашэнне падтрымлівае менш за палову насельніцтва Чарнагорыі. Улады рэспублікі лічаць, што членства дзяржавы ў Паўночнаатлантычным альянсе паскорыць яе ўваходжанне ў Еўрасаюз.