Штармавы вецер да 24 м/с, дождж і галалёд сёння ў Беларусі

17 февраля 2022
Штармавы вецер дабраўся да беларускай сталіцы. На большай частцы тэрыторыі краіны парывы ветру дасягаюць 24 метраў за секунду. МНС папярэджвае аб магчымых абрывах ліній сувязі і электраперадачы; адключэнні падстанцый, пашкоджанні слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, падзенні дрэў. ДАІ зважае на галалёдзіцу. Такое надвор'е пратрымаецца да выхадных.