Чэмпіянат свету па футболе ў 2026 годзе пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы

13 июня 2018

Чэмпіянат свету па футболе ў 2026 годзе пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы і стане першым у гісторыі, дзе за перамогу будуць змагацца 48 каманд-удзельніц. Краіны-гаспадыні мундыялю былі названыя на 68-ым кангрэсе FIFA. Першапачаткова ў спісе прэтэндэнтаў было шэсць заявак, аднак да вырашальнага дня выбару засталося ўсяго дзве. Акрамя аб’яднанай заяўкі ЗША, Канады і Мексікі, якую, дарэчы, раней падтрымалі дзесяць краін Паўднёваамерыкынскай канфедэрацыі футбола, на мундыяль прэтэндавала Марока.