Былы дзяржсакратар ЗША расказаў, што прывяло да вайны ва Украіне

27 мая 2023

Прапанова прыняць Украіну ў НАТА была сур'ёзнай памылкай і прывяла да вайны. Гэта ў інтэрв'ю "Уол Стрыт Джорнал" заявіў былы дзяржсакратар ЗША.

Генры Кісінджэр лічыць, што на працягу соцень гадоў Расія ў дачыненні да Еўропы займала дваістую пазіцыю. Ён адзначыў, што Масква была зацікаўлена ў развіцці адносін, але пры гэтым асцерагалася пагрозы, што паходзіла ад яе.