Легендарны акцёр Жэрар Дэпардзье пазнаёміўся з Беларуссю

23 июля 2015

Самую дакладную інфармацыю аб нашай краіне француз з расійскай прапіскай змог атрымаць з першых вуснаў. Знакаміты акцёр пабываў на нефармальнай сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік дзяржавы даў сапраўдны майстар-клас Жэрару Дэпардзье і навучыў яго касіць.

Акцёр не чакаў, што ў свеце засталіся палітычныя лідары, настолькі блізкія да зямлі і сельскай гаспадаркі, як Аляксандр Лукашэнка. Жэрар Дэпардзье на сустрэчы з Прэзідэнтам не пераставаў захапляцца прыгажосцю беларускай прыроды, якасцю дарог і ветлівасцю беларусаў. Нашу краіну акцёр пастаянна параўноўваў са Швейцарыяй.

Наведваючы малочна-таварную ферму, акцёр выказаў цікавасць да нашай сельскай гаспадаркі. Дэпардзье разглядае магчымасць арганізацыі паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў свае рэстараны. У Мінск акцёр прыбыў па рабочых справах. Разам з Дэпардзье прыляцеў прадзюсар будучага фільма "Нармандыя-Нёман". Праект прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі. Працаваць над карцінай будуць Беларусь, Расія і Францыя. Як прызнаўся знакаміты акцёр, у Беларусі яму вельмі спадабалася, і ён мае намер прыехаць яшчэ. Калі прадзюсары канчаткова дамовяцца аб здымках фільма, то мы не раз убачым гэтага лагоднага француза ў нашай краіне.