"Быць саюзнікам - не значыць быць васалам". Макрон адказаў на пагрозы Трампа

15 ноября 2018

"Быць саюзнікам - не значыць быць васалам. Краіна павінна быць суверэннай, а яе абарона - аўтаномнай", - такія заявы прагучалі з вуснаў прэзідэнта Францыі ў адказ на крытычныя твіты кіраўніка Белага дома. Напярэдадні амерыканскі лідар рэзка адрэагаваў на выказаны Макронам намер стварыць агульнаеўрапейскую армію, незалежную ад ЗША. Трамп намякнуў на катастрафічны стан Францыі ў Другой сусветнай вайне, пакуль на дапамогу не прыйшлі амерыканцы. І з'едліва зазначыў, што "ў Парыжы ўжо пачалі вучыць нямецкую мову". Дарэчы, Берлін падтрымлівае ідэю стварэння адзінай арміі. Паводле слоў Ангелы Меркель, гэта пакажа свету, што паміж еўрапейскімі краінамі "больш ніколі не будзе вайны".