Будапешт павелічыць вытворчасць калючага дрота для платоў на межах

26 февраля 2016

Будапешт прыняў рашэнне аб павелічэнні вытворчасці калючага дрота для ўстаноўкі новых платоў на межах, каб спыніць паток бежанцаў. Паводле інфармацыі ўрада, Венгрыя можа пабудаваць паўнацэнны плот на мяжы з Румыніяй або з іншымі краінамі, калі такая неабходнасць узнікне. Элементы для платоў вырабляюць у турэмных майстэрнях. Зняволеныя ў Марыяностра, што ў паўночнай Венгрыі, за дзень вырабляюць каля 100 рулонаў калючага дрота. Летась Венгрыя прадала суседняй Славеніі 24 тысячы рулонаў дрота, 16 тысяч слупоў і 48 мацаванняў.