"Брусельскія авіялініі" адмянілі 75% працэнтаў рэйсаў

14 мая 2018

Бастуюць пілоты. Яны патрабуюць павышэння аплаты і паляпшэння ўмоў працы. Фінансавыя страты ад акцыі, якая пройдзе яшчэ і заўтра, могуць каштаваць амаль 10 мільёнаў еўра. Забастоўка закране 557 рэйсаў і 60 000 пасажыраў. Авіякампанія ўжо прапанавала ім бясплатна памяняць даты або адмяніць браніраванне з вяртаннем поўнага кошту.