Брытанскі парламент прагаласаваў "за" нанясенне авіяўдараў па баевіках ІДІЛ у Сірыі

3 декабря 2015

Брытанскі парламент падтрымаў нанясенне авіяўдараў у Сірыі па баевіках "Ісламскай дзяржавы". З такой ініцыятывай выступіў прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства. З верасня мінулага года ў Дэвіда Кэмерана быў дазвол ад парламента наносіць паветраныя ўдары толькі па цэлях ІДІЛ у Іраку. Зараз гэта аперацыя пашырана і на Сірыю.

Два знішчальнікі "Тарнада" ўжо вылецелі з Кіпра ў раён правядзення спецаперацыі. Як перадае "Скай ньюс", гэта адбылося менш чым праз дзве гадзіны пасля галасавання брытанскага парламента. Да гэтай хвіліны вядома, што ВПС ужо нанеслі першыя авіяўдары.