Брытанская каралева ўпершыню з'явілася на публіцы з кіем

12 октября 2021

Сацсеткі і замежныя таблоіды абмяркоўваюць прыкметнае здарэнне. Брытанская каралева Лізавета II упершыню з'явілася на публіцы з кіем. 95-гадовая манаршая асоба наведала ўрачыстую службу з нагоды стагоддзя стварэння Каралеўскага брытанскага легіёна. Усе адзначылі, што ў Вестмінстэрскае абацтва Лізавета ўвайшла не праз цэнтральныя Заходнія дзверы, а выбрала больш кароткі маршрут. Стан здароўя свайго манарха Букінгемскі палац традыцыйна не каменціруе.